Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 красавіка 2025, 17:18

"Лабірынты памяці". Персанальную выставу мастачкі Лізаветы Пастушэнка прадставяць у НММ

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальную выставу беларускай мастачкі Лізаветы Пастушэнка "Лабірынты памяці" прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Гэта першы выставачны праект Лізаветы Пастушэнка ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку з выкарыстаннем такіх матэрыялаў, як сепія, сангвін і соус.

Лізавета Пастушэнка - член Беларускага саюза мастакоў, актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, мастацкіх выстаў і пленэраў, сярод якіх "Арт-Мінск", Viva Kola Art, выстава намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва, "Станковая і кніжная графіка ХХ-ХХI стст.", "Арт-панарама", "Здраўнёва ў асобах і лёсах".

Урачыстае адкрыццё выставы ў НММ пачнецца ў 17.00. Экспазіцыя прадоўжыць работу да 25 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі