Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 студзеня 2020, 14:41

Купалаўцы паказалі спектакль "Ураджай" у Маскве

23 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў у Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі спектакль "Ураджай". Паказ у расійскай сталіцы быў прымеркаваны да 100-годдзя тэатра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыпмісіі.

"Рэжысёр Дзмітрый Цішко ўвасобіў на сцэне твор паспяховага беларускага драматурга Паўла Пражко, чыё імя ўжо стала вядомым аматарам тэатра ва ўсім свеце, а яго п'есы былі перакладзены на замежныя мовы і пастаўлены многімі еўрапейскімі тэатрамі", - адзначылі ў пасольстве. Галоўныя ролі ў спектаклі выканалі маладыя артысты Купалаўскага тэатра Марта Голубева, Дзмітрый Тумасаў, Таццяна Дзянісава і Андрэй Дробыш.

"Яркі камедыйны спектакль маскоўская публіка сустрэла з захапленнем. На працягу ўсяго сеанса не сціхаў рогат гледачоў. Ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі артыстам тэатра былі паднесены кветкі", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі