Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 ліпеня 2024, 13:55

Купалаўскі тэатр завершыць сезон паказам спектакля "Паўлінка"

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 26 ліпеня завершыць 104-ы сезон паказам легендарнага спектакля "Паўлінка", якому ў гэтым годзе споўнілася 80 гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

У гэтым сезоне рэпертуар тэатра дапоўніўся трыма пастаноўкамі. Так, 2 снежня 2023 года на камернай сцэне адбылася прэм'ера спектакля "Двор майго дзяцінства", прысвечанага гораду Мінску. Пастаноўка садзейнічае захаванню нацыянальных духоўных традыцый і развіццю беларускага тэатральнага мастацтва як неад'емнай часткі сусветнай культуры. Далей, 28 снежня 2023 года гледачы ўбачылі прэм'еру спектакля "А зоры тут ціхія" па матывах аднайменнай аповесці Барыса Васільева. А 20 сакавіка 2024 года першыя гледачы звярнуліся да новага прачытання спектакля "Пісаравы імяніны" створанага на аснове аднайменнай п'есы Уладзіслава Галубка. Упершыню спектакль быў паказаны ў 1921 годзе.

У ходзе Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Беларусі ў Купалаўскім прайшлі гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І. Качалава. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 20-21 кастрычніка 2023 года наведаў Казань з візітам у адказ і прыняў удзел у ІІІ Качалаўскім тэатральным фестывалі са спектаклем "Паўлінка". Таксама на сцэне Купалаўскага тэатра выступілі артысты дзяржаўнага драматычнага тэатра "Камедыянты" (Санкт-Пецярбург), Новасібірскага абласнога тэатра лялек і Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнага тэатра "Чырвоны факел". Купалаўцы з гастролямі наведалі Брэст, Віцебск, Барысаў, Кобрын, Магілёў, Мар'іну Горку, Наваполацк, Оршу і іншыя гарады. Таксама быў падпісаны дагавор аб творчым супрацоўніцтве з Нацыянальным драматычным тэатрам Расіі (Александрынскім тэатрам).

Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў адзначыў, што гэты сезон быў насычаны на падзеі, і паабяцаў, што ў наступным сезоне, які пачнецца 29 жніўня, гледачоў чакае маштабнае абнаўленне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі