Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 студзеня 2020, 15:18

Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільнюсе

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з аншлагам выступіў у Вільнюсе са спектаклем "Рэвізор" паводле Мікалая Гогаля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

Адну з самых папулярных пастановак з рэпертуару Купалаўскага, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў трох намінацыях "Рэвізор" прадставілі 19 студзеня на сцэне Рускага драматычнага тэатра Літвы. Усе 450 білетаў былі раскуплены яшчэ за некалькі дзён да спектакля.

Літва стала першай краінай, дзе Купалаўскі тэатр паказаў свой спектакль у час еўрапейскіх гастроляў у 2020 годзе. Пастаноўку наведалі прадстаўнікі літоўскай грамадскасці, беларускай дыяспары, а таксама аматары беларускага тэатра з іншых краін, якія знаходзіліся ў літоўскай сталіцы. "Гледачы прымалі нашых акцёраў з вялікім захапленнем і ўдзячнасцю", - расказалі ў тэатры.

Еўрапейскія гастролі Купалаўскага тэатра прадаўжаюцца. Ужо 22 студзеня "Ураджай" (аўтар пастаноўкі - Павел Пражко, рэжысёр - Дзмітрый Цішко) пройдзе ў Маскве, а "Рэвізор" адправіцца ў Даўгаўпілс 19 сакавіка. Гастролі ў Вільнюсе прайшлі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Літве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі