Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 кастрычніка 2019, 12:15

Купалаўскі тэатр выступіць з гастролямі ў Гродне

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 25 і 26 кастрычніка наведае з гастролямі Гродзенскі абласны драматычны тэатр, дзе пакажа спектаклі "Рэвізор" і "Паўлінка", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

На паказы спектакляў прададзена ўжо больш за 1 тыс. білетаў. Прычым амаль 600 гледачоў наведаюць візітку Купалаўскага тэатра - спектакль "Паўлінка".

"Рэвізор" і "Паўлінка" - адны з самых папулярных спектакляў з рэпертуару галоўнай сцэны тэатра. Спектакль "Рэвізор" рэжысёра і мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна стаў сапраўднай сенсацыяй мінулага года і атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію ў трох намінацыях. Бессмяротная "Паўлінка" рэжысёра Льва Літвінава ідзе на сцэне Купалаўскага тэатра з 1943 года. За гэты час змянілася некалькі пакаленняў акцёраў, але знакамітая п'еса Янкі Купалы па-ранейшаму зачароўвае гледачоў.

Купалаўскі тэатр прадаўжае гастрольнае турнэ па гарадах Беларусі з нагоды святкавання сотага тэатральнага сезона. Наступны выезд на гастролі адбудзецца 5 лістапада. У прыватнасці, у Бабруйску на палях VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча будзе паказаны спектакль "Ураджай" паводле п'есы Паўла Пражко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі