Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2023, 10:20

Купалаўскі тэатр прадставіць спектакль "Гарачае сэрдца" на фестывалі ў Маскве

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спектакль "Гарачае сэрца" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы будзе прадстаўлены на XIII Міжнародным фестывалі "Астроўскі ў доме Астроўскага", прысвечаным 200-годдзю драматурга Аляксандра Астроўскага, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны адміністратар Купалаўскага тэатра Таццяна Дземеш.

"Наш спектакль паглядзелі ў Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры Расіі. І мастацкае кіраўніцтва запрасіла паказаць Астроўскага ў беларускім выкананні дасведчанай маскоўскай публіцы. 14 красавіка мы прадставім наш спектакль "Гарачае сэрца" на XIII Міжнародным фестывалі "Астроўскі ў доме Астроўскага", - сказала Таццяна Дземеш.

Кіраўніцтва тэатра пераканана, што ўдзел у гэтым праекце дае магчымасць папулярызаваць беларускую культуру за мяжой і ўмацоўваць дружалюбныя сувязі з Расіяй.

Пастаноўкай спектакля займалася рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Валянціна Еранькова.

Галоўны адміністратар Купалаўскага тэатра расказала і пра іншыя планы ўстановы культуры. У прыватнасці, восенню на Качалаўскім тэатральным фестывалі ў Казані плануецца прадставіць знакамітую пастаноўку "Паўлінка". У гэтым жа годзе ўпершыню прыязджае на гастролі ў Беларусь Казанскі акадэмічны рускі Вялікі драматычны тэатр імя В.І.Качалава, які адкрыў свой 233-і сезон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі