Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2020, 12:49

Купалаўскі тэатр прадаўжае кастынг у новую трупу

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы прадаўжаецца кастынг па фарміраванні новай трупы, а таксама ідзе падрыхтоўка спектакля "Паўлінка" з новым складам акцёраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"Работа вельмі карпатлівая. Мы праводзім кастынг, вельмі вялікая колькасць жадаючых трапіць у трупу Купалаўскага тэатра. Гэта і маладыя людзі, і з вопытам. Шмат ідзе моладзі. Вы ведаеце, для іх гонар трапіць у трупу Купалаўскага. Кастынг прайшлі ўжо больш за 20 чалавек. Рашэнне адносна кандыдатур прымае мастацкі савет", - расказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Паводле яго слоў, тэатр функцыянуе, ідзе работа над новай версіяй знакамітага спектакля "Паўлінка", які можа быць прадстаўлены на сцэне ўжо ў першай дэкадзе студзеня 2021 года. "На галоўную ролю разглядаюцца тры прэтэндэнткі, аднак пакуль імёны актрыс называць рана", - падкрэсліў ён.

"Я быў у тэатры ўжо не аднойчы, настрой у калектыву пазітыўны, па ўсіх пазіцыях ёсць разуменне", - звярнуў увагу міністр.

Як чакаецца, у трупе тэатра будзе 40-46 акцёраў. Як адзначыў Анатоль Маркевіч, такая колькасць неабходна, каб тэатр працаваў аптымальна, каб можна было ставіць паўнацэнныя спектаклі, у тым ліку з масоўкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі