Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лютага 2022, 17:47

Купалаўскі тэатр набірае артыстаў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены конкурсны набор у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Прайсці конкурсны адбор запрашаюць прафесійных артыстаў, а таксама студэнтаў з профільнай адукацыяй. Узроставая катэгорыя - ад 21 да 70 гадоў.

"Калі вы таленавітыя і хочаце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны - прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валоданне беларускай мовай абавязковы. Мы будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве", - адзначылі ў тэатры.

Заяўкі з рэзюмэ прымаюцца да 14 лютага на пошту marusya.kudinova1980@gmail.com. Тэлефон для даведкі: (8029) 619-77-26.

Набор пройдзе 15 лютага ў 11.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі