Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2021, 12:54

Культурная разнастайнасць у лічбавай прасторы: Беларусь стала ўдзельнікам кансультацый ЮНЕСКА

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры прыняло ўдзел у рэгіянальных кансультацыях ЮНЕСКА па культурнай палітыцы для Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Мерапрыемства праходзіла 13 снежня ў анлайн-рэжыме пад старшынствам міністра культуры і СМІ Харватыі Ніны Каржынек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ведамства.

Асноўныя пытанні, якія былі разгледжаны ў час сустрэчы, - інвесціраванне ў культуру і творчасць. Яны датычыліся стварэння працоўных месцаў, пашырэння культурнай разнастайнасці ў лічбавай прасторы, павышэння статусу творчых работнікаў. Удзельнікі таксама абмеркавалі захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны ў інтарэсах сацыяльнай інтэграцыі, дыялогу і міру, умацаванне ўзаемадзеяння паміж культурай і адукацыяй для развіцця і ўстойлівасці грамадства.

Удзел у рэгіянальных кансультацыях прынялі больш за 100 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі