Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2021, 19:57

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" пройдзе ў Оршы з 3 па 5 чэрвеня

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" з 3 па 5 чэрвеня адбудзецца ў Оршы. Арганізатары створаць святочную атмасферу, якая адлюструе культурны, спартыўны і эканамічны патэнцыял горада на Дняпры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Фестываль адкрыецца 3 чэрвеня праграмай гісторыка-культурнай спадчыны ў аршанскім Езуіцкім калегіуме (вул.Леніна, 6). У гэты дзень тут адбудзецца круглы стол на тэму "Орша: традыцыі ў сучаснасці" (пачатак у 13.00), а таксама адкрыццё выстаў "Кола часу" і дзіцячага малюнка (17.30) і лекцыя-прэзентацыя "Сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва" (18.00). У дзіцячай школе мастацтваў нумар 1 (вул.Леніна, 21) пройдзе канцэрт арганнай музыкі і творчая сустрэча Валерыя Шмата "Мой крок да Алiмпу" (19.00).

Праграма фестывалю прадоўжыцца 4 чэрвеня адукацыйным семінарам па падтрымцы творчых і інавацыйных праектаў "Маладзёжны брэнд" (вул. Леніна, 6, 12.00) і культурна-эканамічнай праграмай "Капітал месца" (14.00). Яго ўдзельнікі абмяркуюць распрацоўку і пашырэнне нацыянальных і рэгіянальных брэндаў.

Адной з цэнтральных пляцовак фестывалю 5 чэрвеня стане "Вытокі. Крок да Алiмпу" (Лядовы палац, вул.Леніна, 79; спартыўны комплекс "Алімпіец", вул.Шаўчэнкі, 21, афіцыйнае адкрыццё - 13.00), дзе кожны жадаючы можа прыняць удзел у спаборніцтвах і конкурсах, усёй сям'ёй праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Для ўдзельнікаў будзе працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстава-продаж "Беларускія брэнды".

Важнае месца на фестывалі зойме пляцоўка вакальнага конкурсу (16.00). Прафесійнае журы вызначыць лепшых маладых выканаўцаў, якія атрымаюць не толькі дыпломы і каштоўныя прызы, але і магчымасць далейшага творчага развіцця. Жадаючыя развучыць рухі старадаўніх беларускіх танцаў і сучасных харэаграфічных напрамкаў змогуць наведаць танцавальны майстар-клас ад прафесіяналаў.

Завершыцца фестывальная праграма 5 чэрвеня вячэрнім гала-канцэртам (19.00) з удзелам папулярных артыстаў Жанэт, Валерыя Шмата, Гюнеш, арт-групы "Беларусы", групы "Дразды", Зіны Купрыяновіч, Ірыны Дарафеевай, груп Jazz City Band і "Байсіці", Аляксандра Варанішчы.

Нагадаем, што маштабнае мерапрыемства стартавала ў маі ў Лідзе.

Спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" ў 2021 годзе пройдзе таксама ў Кобрыне (10-12 чэрвеня), Мазыры (24-26 чэрвеня), Бабруйску (15-17 ліпеня) і Жодзіне (5-7 жніўня). "Вытокi" (VYTOKI) - беларускі брэнд, сімвал, які адлюстроўвае накіраванасць фестывальнага руху ў мэтах папулярызацыі нацыянальнай культуры, спорту, гісторыі, традыцый і падтрымкі малых гарадоў. Арганізатарамі фестывалю "Вытокi" з'яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі