Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ксенія Галецкая заваявала Гран-пры дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары ў Віцебску"

Культура 11.07.2019 | 19:55

11 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прадстаўніца Беларусі Ксенія Галецкая стала ўладальніцай Гран-пры і спецыяльнага прыза "Ліра" міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019" на "Славянскім базары ў Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Імёны пераможцаў конкурсу аб'яўлены сёння на падагульняючым гала-канцэрце. Першая прэмія прысуджана Анжэле Алберцян з Арменіі. Другую прэмію журы падзяліла паміж украінцам Артурам і Анастасіяй Барбэ з Малдовы. Трэцяй прэміяй таксама адзначаны два канкурсанты: прадстаўніца Грузіі Аннушка і ўдзельніца з Расіі Кіра Гагаладзэ.

Спецыяльнымі прызамі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўзнагароджаны Ксенія Галецкая (Беларусь) і Кіра Гагаладзэ (Расія). Спецыяльнымі ўзнагародамі адзначаны і іншыя канкурсанты. Уладальнікамі сертыфікатаў на бясплатную тыднёвую паездку на Мальту сталі ўдзельнікі з Балгарыі, Казахстана, Латвіі і Італіі. Запрашэнні на фэст Riga Symphony ад яго прэзідэнта, музычнага прадзюсара, кіраўніка праўлення Еўрапейскага цэнтра музыкі для моладзі, члена журы дзіцячага конкурсу Хелены Швілпе атрымалі Дзільназ Тылепава (Казахстан), Сафія Бевілакуа (Італія), Іскендэр Гасанзадэ (Азербайджан) і Лаваліна (Індыя). Як кампазітар Хелена Швілпе ўручыла Крысціёнасу Гарадзецкісу (Літва) і Анастасіі Паповай (Эстонія) каштоўны для любога артыста падарунак - аўтарскую песню з прафесійнай аранжыроўкай. Яшчэ 11 дзяцей запрошаны на музычны фестываль у Вялікабрытанію.

Усім арганізатарам конкурсу і яго юным удзельнікам за велізарную прафесійную работу падзякаваў старшыня міжнароднага дзіцячага журы спявак Босан (Швецыя). Звяртаючыся да канкурсантаў, ён падкрэсліў, што ўсе яны з'яўляюцца пераможцамі. "Я ўражаны вашымі выступленнямі і галасамі. Ніколі не здавайцеся, слухайце сваё сэрца", - заклікаў юных артыстаў Босан.

Сваімі першымі эмоцыямі пасля цырымоніі ўзнагароджання з журналістамі падзялілася ўладальніца галоўнай узнагароды конкурсу. "Перамога на "Славянскім базары" - маё самае вялікае і галоўнае дасягненне. Вельмі спадзявалася на гэта, але перш за ўсё настройвалася на тое, каб годна прадставіць Беларусь", - падкрэсліла Ксенія Галецкая. Яе рэцэпт перамогі просты. "Галоўнае - атрымліваць асалоду ад таго, што ты робіш", - сказала юная артыстка. Яна дадала, што паездка на "Славянскі базар" стала для яе вялікай і маштабнай прыгодай, якая назаўсёды застанецца ў памяці.

Словы вялікай удзячнасці Ксенія Галецкая выказала ўсёй камандзе прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", сваёй сям'і, балельшчыкам і ўсім, хто яе падтрымліваў у гэтыя напружаныя дні.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.