Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Краязнаўчы музей у Брэсце завяршае цыкл прэзентацый артэфактаў да 1000-годдзя горада

Культура 27.11.2019 | 19:53
К час адкрыцця музейнага праекта "12 артэфактаў". Фота з архіва
К час адкрыцця музейнага праекта "12 артэфактаў". Фота з архіва

27 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 27 лістапада адкрылася 11-я выстава праекта "12 артэфактаў", прысвечанага тысячагоддзю горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта перадапошняя выстава праекта. Сёння публіцы прапануем прадметы з калекцыі тканін і адзення - царкоўная рыза епіскапа Бостанскага, вікарыя Усходне-Амерыканскай епархіі Мітрафана Зноскі. Рэч мемарыяльная, якая паступіла да нас у фонды ў 2012 годзе. Мы праводзілі пошукі і збор па тэме "Брэсцкая руская гімназія", навуковы супрацоўнік музея шукала выпускнікоў або іх сваякоў і пазнаёмілася з дачкой айца Мітрафана", - расказала коратка гісторыю экспаната аўтар праекта, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела краязнаўчагаа музея Ніна Кірылава.

Айцец Мітрафан нарадзіўся ў Брэст-Літоўску ў пачатку мінулага стагоддзя. У гэтым горадзе ў 1938-1944 гадах быў настаяцелем Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы. Пазней жыў і служыў у храмах Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Марока і ЗША. "Выконваючы свой службовы і чалавечы абавязак, ён дасягнуў высокіх пазіцый у царкоўным служэнні. Па волі лёсу ён апынуўся ў Заходнім паўшар'і, тым не менш пасля яго смерці некаторыя прадметы, фатаграфіі, дакументы і царкоўная рыза вярнуліся ў родны горад як памяць пра яго", - адзначыла субяседніца.

Праект "12 артэфактаў" на працягу ўсяго года дае магчымасць паглядзець на рэдкія экспанаты з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. На дэманстрацыю аднаго прадмета адводзіцца ўсяго тыдзень. У сярэдзіне снежня будзе прэзентаваны апошні з выбраных рарытэтаў. Паводле слоў Ніны Кірылавай, гэта прыгожая і надзвычай рэдкая рэч, якая мае маральнае, эстэтычнае значэнне для жыхароў Брэста і вобласці.

У студзені 2020 года ў музеі плануецца арганізаваць падагульняючую выставу праекта, дзе будуць прэзентаваны ўсе 12 артэфактаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.