Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лістапада 2020, 17:50

Краіны СНД зацікаўлены ў арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры - Бондар

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Садружнасці зацікаўлены ў арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры. Аб гэтым сёння ў час XXXV пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД заявіў старшыня савета, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу многіх гадоў савет з'яўляецца не толькі каардынатарам у галіне культуры ў краінах Садружнасці, але і дае ўнікальную магчымасць дэманстраваць культурную разнастайнасць дзяржаў СНД. Вопыт яго работы сведчыць аб павышэнні зацікаўленасці дзяржаў СНД у арганізацыі і правядзенні сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры, якія адпавядаюць мэтам Канцэпцыі супрацоўніцтва краін Садружнасці ў гэтай галіне", - адзначыў Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, захаванне і развіццё форм культурнага самавыяўлення і дыялогу ўсё больш становіцца асновамі дыпламатыі дзяржаў, садзейнічаючы пераадоленню рознагалоссяў і збліжэнню ўзаемных інтарэсаў. "Несумненна, асаблівая роля ў выпрацоўцы гэтых механізмаў павінна належаць нашаму савету. Фундаментам такой стратэгіі з'яўляецца прызнанне каштоўнасцей міжкультурнага дыялогу, які ў выніку становіцца дыялогам паміж людзьмі, ахопліваючы ўсе групы насельніцтва і садзейнічаючы папулярызацыі агульных каштоўнасцей і ідэалаў, умацаванню інтэграцыйных асноў садружнасці дзяржаў", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі