Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 студзеня 2023, 19:55

Кожны студэнт зможа стаць на адзін вечар артыстам Вялікага тэатра

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі ў год свайго 90-годдзя ўпершыню аб'яўляе акцыю "Вялікі тэатр здзяйсняе мары", паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Акцыя разлічана на крэатыўную моладзь, студэнтаў любых ВНУ. Кожны можа на адзін вечар стаць часткай творчай каманды Вялікага тэатра Беларусі. "Мы шукаем шчасліўчыкаў, хто выйдзе на сцэну беларускага Вялікага ў оперы Джакама Пучыні "Багема", спектаклі, які расказвае пра жыццё маладых адораных людзей, праўда, пра таленты якіх пакуль мала хто ведае", - гаворыцца ў паведамленні тэатра.

Каб здзейсніць сваю мару, неабходна зрабіць мастацкія сэлфі, цікавыя відэа, выкарыстоўваючы папулярныя трэнды, у тым ліку ў сэрвісах TikTok, Reels, VK-кліпы. Арганізатары чакаюць цікавыя гісторыі ў любым фармаце фота і відэа. Важна, каб яны былі зроблены або на фоне Вялікага тэатра Беларусі, або ў самім тэатры. Важна не забываць адзначаць акаўнты тэатра і пакідаць хэштэг #bolshoibelarus90.

У першы дзень лютага будуць вызначаны пяць шчасліўчыкаў, якія выйдуць на сцэну тэатра ўжо 7 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі