Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 ліпеня 2018, 15:00

Кошт білетаў на ўсе праекты "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры 5-6 ліпеня знізяць на 30 працэнтаў

4 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кошт білетаў на ўсе праекты "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры 5-6 ліпеня знізяць на 30 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на брыфінгу дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Святочная акцыя прымеркавана да юбілею Летняга амфітэатра. "Гэты год знамянальны тым, што Летні амфітэатр, галоўная фестывальная пляцоўка "Славянскага базару", адзначае 30-годдзе. За гэты час тут адбыліся тысячы праектаў. Таму 5-6 ліпеня дырэкцыя фестывалю аб'яўляе святочную 30-працэнтную скідку для гледачоў на ўсе праекты, якія адбудуцца ў Летнім амфітэатры. Гэта 18 буйных канцэртаў. І на кожны з іх пры вялікім жаданні яшчэ можна трапіць, хоць на асобныя канцэрты білеты ўжо зусім абмежаваны", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Скідка будзе дзейнічаць для пакупнікоў толькі ў канцэртных касах Цэнтра культуры "Віцебск" у абласным цэнтры - усяго іх у Віцебску восем.

Аляксандр Сідарэнка таксама адзначыў, што цяпер у Летнім амфітэатры актыўнымі тэмпамі вядзецца мантаж абсталявання. "Ужо практычна поўнасцю гатова сцэнаграфія, у працэсе мантаж вялікай колькасці святлодыёдных экранаў. Вядуцца выпрабаванні новага абсталявання - лічбавага мікшарнага пульта, які быў пастаўлены літаральна гэтымі днямі. Працуюць рэжысёрска-пастановачныя групы, вялікая колькасць мастакоў і дызайнераў, якія распрацоўваюць спецыяльны кантэнт пад кожны нумар гала-канцэрта адкрыцця", - расказаў дырэктар фестывалю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі