Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2019, 10:56

Конкурс у галіне выяўленчага мастацтва аб'яўлены ў Беларусі

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрствам культуры дырэкцыяй конкурсу вызначаны Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Конкурс праводзіцца па 10 намінацыях: "Жывапіс", "Графіка", "Скульптура", "Дызайн", "Актуальнае мастацтва" (арт-аб'ект, інсталяцыя), "Мастацкая фатаграфія", "Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Мастацтвазнаўства і крытыка", "Творчы дэбют".

Камісіяй будзе адабрана па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва. Па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі конкурсных матэрыялаў журы вызначыць пераможцаў.

"Конкурс стане значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі і важным стымулам да далейшага развіцця выяўленчага мастацтва нашай краіны", - адзначылі ў Міністэрстве культуры. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі