Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 лістапада 2018, 16:09

Конкурс цыркавога мастацтва сярод аматарскіх калектываў пройдзе 30 лістапада ў Оршы

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытае абласное свята - конкурс цыркавога мастацтва "Арэна-2018" адбудзецца 30 лістапада ў Оршы Віцебскай вобласці і збярэ 14 аматарскіх калектываў з Беларусі і тры з Расіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.

Конкурсныя выступленні пройдуць у трох узроставых групах у пяці намінацыях па розных жанрах цыркавога мастацтва, ацэньваць якія будзе кампетэнтнае журы ў складзе артыстаў і дзеячаў цыркавога мастацтва, работнікаў культуры.

Урачыстае адкрыццё конкурсу адбудзецца ў 11.00 на сцэне гарадскога Палаца культуры "Орша", на якой таксама выступіць і родны для мясцовага гледача заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ўзорная цыркавая студыя "Арэна".

Конкурс арганізаваны ўпраўленнем культуры Віцебскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі