Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 сакавіка 2023, 14:48

Конкурс п'ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху ў гады вайны пройдзе ў Беларусі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры правядзе рэспубліканскі конкурс п'ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Конкурс будзе праходзіць з 1 красавіка па 8 снежня. У ім могуць паўдзельнічаць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю і творчай работай якіх створана п'еса.

Работы, якія аўтары і аўтарскія калектывы будуць падаваць на конкурс, павінны быць арыгінальнымі творамі драматургіі на беларускай або рускай мовах, раней не мець сцэнічнай рэалізацыі. Яны павінны падыходзіць для пастаноўкі ў тэатрах драмы.

П'есы будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як высокі мастацкі ўзровень, наяўнасць арыгінальных творчых ідэй, якія садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі нацыянальнай тэатральнай творчасці.

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікам неабходна прадставіць матэрыялы з 1 красавіка па 1 лістапада на электронны адрас rtbd@kultura.by.

Конкурс праводзіцца для захавання гістарычнай памяці аб партызанскім і падпольным рухах у Беларусі, уклад удзельнікаў якіх у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне прызнаны ва ўсім свеце, абагачэння рэпертуару рэспубліканскіх і мясцовых тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п'есах сучасных аўтараў, а таксама патрыятычнага выхавання грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі