Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 студзеня 2023, 11:28

Конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25-26 сакавіка

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Х Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25 і 26 сакавіка ў Палацы культуры Маладзечна. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

У творчым спаборніцтве могуць прыняць удзел адораныя вакалісты ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Конкурс праводзіцца па чатырох узроставых катэгорыях: ад 6 да 9 гадоў, ад 10 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў і ад 16 да 18 гадоў.

Вакалісты спаборнічаюць у двух этапах (завочным і вочным) і трох турах. Першы этап - завочны адборачны тур - праводзіцца па відэазапісах конкурсных нумароў, другі - вочны ўдзел у конкурснай праграме 2-га і 3-га тураў, па выніках якіх вызначаюцца лаўрэаты конкурсу.

Як адзначаецца ў палажэнні аб правядзенні конкурсу, размешчаным на сайце Палаца культуры Маладзечна, канкурсантам неабходна прадставіць два рознахарактарныя нумары, працягласць кожнага - не больш за 4 мінуты. Адзін твор павінен быць беларускага аўтара на адной з дзяржаўных моў, другі - па выбары ўдзельніка.

Канкурсантам неабходна не пазней за 13 лютага адправіць на электронную пошту hudsam@mail.ru запоўненую анкету - заяўку на ўдзел, фатаграфію ў фармаце JPG, відэматэрыялы конкурсных нумароў, копію дакумента, які засведчвае асобу канкурсанта. Кожны файл павінен змяшчаць адзін конкурсны нумар з пазначэннем прозвішча, імя ўдзельніка. Не пазней за 10 сакавіка спіс канкурсантаў, якія прайшлі ў другі этап, будзе размешчаны на сайце Палаца культуры.

"Маладзічок" - адзін з конкурсаў, які дае магчымасць раскрыць і падтрымаць новыя таленты, праявіць творчыя здольнасці асобы, развіць духоўны, інтэлектуальны і культурны патэнцыял моладзі. Ён праводзіцца раз у два гады. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт і дзяржаўная ўстанова "Палац культуры Маладзечна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі