Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2018, 09:33

Конкурс эстраднай песні збярэ ў Наваполацку юных выканаўцаў з 8 краін

18 кастрычніка, Віцебск /Вльга Багачова - БЕЛТА/. Пазыўныя міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало" прагучаць у Наваполацку 3 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Наваполацкім гарвыканкаме.

У гэтым годзе ў адрас форуму паступіла больш за 200 заявак, з якіх прафесійнае журы адабрала 46 юных выканаўцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Геаграфія ўдзельнікаў конкурсу ўражвае: Беларусь, Расія, Арменія, Літва, Латвія, Грузія, Малдова, Эстонія. Журы ў гэтым годзе ўзначаліць заслужаны дзеяч культуры Беларусі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна Святлана Стацэнка. Ацэньваць юныя таленты на конкурсе ў Наваполацку ёй ужо даводзілася: у 2015 годзе яна таксама была старшынёй судзейскай калегіі.

Навацыяй "Халі-Хало" стане жараб'ёўка ў анлайн-рэжыме, якая пройдзе 21 кастрычніка ў 13.00 па скайпе.

Конкурс праводзіцца ў мэтах раскрыцця і падтрымкі таленавітых юных выканаўцаў, садзейнічання творчаму развіццю дзяцей і моладзі, папулярызацыі дзіцячай музычнай творчасці, выхавання мастацкага густу, адраджэння лепшых традыцый эстраднага жанра, пазіцыянавання дзіцячай вакальнай творчасці як неад'емнай часткі культуры Беларусі, абмену творчымі ідэямі і практычным вопытам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі