Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 снежня 2022, 20:01

Конкурс чытальнікаў правялі ў Баку ў гонар 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілеі беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа 21 снежня ўрачыста былі адзначаны ў азербайджанскай сталіцы - горадзе Баку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Азербайджане.

"Пасольства Беларусі і Цэнтр беларускай мовы і культуры пры Бакінскім славянскім універсітэце сумесна арганізавалі і правялі мерапрыемства, якое было прысвечана 140-гадовым юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа і іх шматграннай творчасці", - звярнулі ўвагу ў беларускай дыпламатычнай місіі.

Вершы класікаў прагучалі як на беларускай, так і на азербайджанскай мовах, што цёпла сустрэлі ўдзельнікі мерапрыемства.

Студэнты, якія сталі пераможцамі конкурсу чытальнікаў, атрымалі ўзнагароды, а таксама апладысменты гледачоў. Падзяка пасольства была ўручана дырэктару Цэнтра беларускай мовы і культуры Альбіне Сеідавай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі