Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 сакавіка 2022, 10:40

Конкурс баяністаў і акардэаністаў збярэ ў Магілёве ўдзельнікаў з пяці краін

23 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. IV Міжнародны конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне "Магілёўскія найгрышы" стартуе ў Магілёве 25 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Я.Глебава.

У бягучым годзе фестываль збярэ амаль 500 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі і Балгарыі. Удзел у творчым спаборніцтве праводзіцца ў вочным і дыстанцыйным фармаце ў трох намінацыях: салісты, ансамблі і аркестры.

Падчас конкурснай праграмы запланаваны 2 канцэрты з аркестравымі калектывамі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Так, 25 сакавіка ў 18.00 Міхаіл Валчкоў (г. Мінск) выступіць з узорным аркестрам баяністаў і акардэаністаў. Кіраўнік Вера Грашчанка. 26 сакавіка ў 18.00 заслужаны артыст Рэспублікі Карэлія Міхаіл Тоцкі з Петразаводска прадставіць канцэртную праграму сумесна з узорным аркестрам народных інструментаў, кіраўнік Кацярына Забела.

Конкурсныя выступленні салістаў і ансамбляў пройдуць 25 і 26 сакавіка ў навучальным корпусе нумар 1 па вул. Ленінскай, 52, аркестравыя калектывы выступяць 25 сакавіка ў корпусе нумар 2 (вул. Крыленкі, 12). Вочныя выступленні ўдзельнікаў конкурсу будуць транслірацца ў рэжыме рэальнага часу на YouTube-канале гімназіі-каледжа мастацтваў.

Адкрыццё конкурсу адбудзецца 25 сакавіка ў 10.30 у канцэртнай зале па вул. Ленінскай, 52.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, Асацыяцыі беларускіх баяністаў і акардэаністаў грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз музычных дзеячаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі