19 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У выставачнай зале ГАЦНТ 18 лістапада адбылося адкрыццё выставы творчых работ Ганны Пугачовай і Веры Філатавай "Конь - чалавеку крылы!". У экспазіцыі прадстаўлены работы, выкананыя ў некалькіх напрамках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка гладдзю, графіка і жывапіс, разьба па дрэве і фатаграфія.-0-

















