Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 ліпеня 2019, 18:01

Коласаўскі тэатр завершыць сезон прэм'ерай па апавяданнях Васіля Шукшына

29 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. У першы дзень жніўня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм'ера спектакля "Яшчэ раз пра каханне" паводле апавяданняў Васіля Шукшына, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Спектакль "Яшчэ раз пра каханне" ўключае ў сябе пяць гісторый паводле апавяданняў Шукшына. Пастаноўку ажыццяўляе заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў. Ён жа аўтар інсцэніроўкі і музычнага афармлення спектакля. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Пераклад апавяданняў на беларускую мову зрабіў Алесь Замкоўскі.

"Героі новай пастаноўкі - звычайныя людзі, якія перажываюць і адкрыта праяўляюць пяшчоту, нястрымны запал пачуццяў, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты. Усё ў спектаклі аб'яднана адной тэмай - каханне, - адзначылі ў тэатры. - Рэжысёр Юрый Пахомаў стварае на сцэне блізкую, даверлівую размову артыстаў з гледачом. Паказвае кранальныя жыццёвыя карціны, напоўненыя ўнікальным гумарам, прастатой і самабытнасцю".

Ахутаюць атмасферай апавяданняў Шукшына віцебскія артысты. "Артысты-коласаўцы выконваюць у спектаклі па некалькі роляў і мяняюць іх не адзін раз: апавядальнікі ператвараюцца ў герояў, галоўныя персанажы - у эпізадычных. У зразумелых кожнаму вобразах Шукшына можна з лёгкасцю пазнаць сябе, сваіх суседзяў, сяброў, калег, з кім штодзень сустракаешся ў магазіне, транспарце, на рабоце. І хоць атмасфера спектакля захоўвае прыкметы 1960-70-х, але тэма пастаноўкі - па-за часам. Інтанацыі і прызнанні ў чыстым каханні, безумоўна, будуць цікавыя і моладзі, і старэйшаму пакаленню", - дадалі ў тэатры.

Прэм'ерай "Яшчэ раз пра каханне" завершыцца 93-і тэатральны сезон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі