Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лістапада 2021, 12:48

Коласаўскі тэатр рыхтуе прэм'еру дзіцячага спектакля паводле п'есы віцебскага літаратара

10 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа да навагодніх свят рыхтуе прэм'еру спектакля "Чароўны хлопчык" паводле п'есы віцебскага літаратара Алеся Замкоўскага, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

У гэтым годзе для сваіх юных гледачоў і іх бацькоў тэатр пакажа цікавую гісторыю. "Спектакль "Чароўны хлопчык" расказвае пра Міхаіла і Ганну, якія жывуць адны, без дзяцей. Нават Пеўня, хоць ён зусім не спявае, забраў пан Яўхімоўскі. Да каго звяртацца, калі хочацца, каб у сям'і з'явіўся сын? Вядома, да шаптухі Аўдоцці. Вось толькі ў гэтай чараўніцы свае планы на створанага ёй хлопчыка Максімку. Калі хочаце даведацца, хто такія Хохлік і Вогнік, кім раней быў пан Яўхімоўскі і, вядома, што здарыцца, калі заспявае Певень, прыходзьце на спектакль", - запрашае Коласаўскі тэатр, каб у казачнай атмасферы яшчэ раз пераканаць усіх, што дабрата і смеласць заўсёды перамагаюць зайздрасць і зло.

Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык спектакля Андрэй Жыгур. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка і харэаграфія Сяргея Толкача.

Паказы пастаноўкі "Чароўны хлопчык" пройдуць 18-19 і 25-26 снежня, а таксама 8-9 студзеня 2022 года. Пасля кожнага спектакля гледачоў чакае навагодні паказ каля ёлкі з удзелам казачных персанажаў, Дзеда Мароза і Снягурачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі