Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 мая 2020, 13:05

Коласаўскі тэатр пакажа анлайн "Несцерку" і "Дзікае паляванне караля Стаха"

18 мая, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадаўжае паказ спектакляў у сваёй групе "Укантакце", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэатральная праграма на гэтым тыдні абяцае быць насычанай. Сёння пакажуць пастаноўку "Несцерка" Віталя Вольскага. Гэта візітная картка тэатра, спектаклю спаўняецца 79 гадоў на коласаўскай сцэне. У запісе галоўную ролю выконвае народны артыст Беларусі і СССР Фёдар Шмакаў.

На наступны дзень гледачоў чакае "Жаніцьба" Мікалая Гогаля (запіс 1996 года), 20 мая пройдзе трансляцыя пастаноўкі "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча (2015), 21 мая - "Дом Бернарды Альбы" Федэрыка Гарсіі Лоркі (2013), 22 мая - "Муж і жонка" Аляксандра Фрэдры (2006). 23 мая пакажуць "Ліфт" Юліі Чарняўскай (2013), 24 мая - "Дыліжанс" Уладзіміра Кандрусевіча (2014 год). Доступ да прагляду адкрыты з 8.00 да 23.00.

Спектаклі Коласаўскага тэатра ў сацсетцы аматары сцэнічнага мастацтва могуць глядзець з пачатку мая. Публіцы прадстаўлена ўжо 17 пастановак паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі