1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 31 ліпеня прайшла творчая сустрэча "Колас і коласаўцы" з удзелам артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя віцебскага тэатра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў загадчыцы сектара музея Алены Жастковай, Якуб Колас стаў не толькі адным з класікаў беларускай літаратуры, але і адыграў ключавую ролю ў станаўленні віцебскага тэатра. Знаёмства паэта з калектывам пачалося яшчэ ў 1926 годзе. "Ён цёпла сустрэў з'яўленне новага драматычнага тэатра ў Беларусі. Далей знаёмства перарасло ў супрацоўніцтва. У 1937 годзе ў Якуба Коласа выходзіць першая п'еса на сцэне тэатра - "Вайна вайне". І праз некалькі месяцаў з'яўляецца спектакль "У пушчах Палесся". А ў 1944 годзе тэатру прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа", - расказала яна.
У праграме вечара былі выступленні акцёраў, дэманстрацыя архіўных фатаграфій і відэазапісаў. Госці пачулі расказы аб тым, як менавіта "коласаўцы" - акцёры тэатра, якія выраслі на вобразах яго герояў, сталі сапраўднымі захавальнікамі яго творчасці. Успаміны аб сумеснай работы і вялікай дружбе, якая ўсталявалася паміж паэтам і артыстамі, перанеслі гледачоў у атмасферу тэатральнага жыцця 1920-1930-х гадоў, калі фарміраваліся традыцыі беларускага тэатральнага мастацтва.
У час творчай сустрэчы ў Мінску гледачы ўбачылі ўрыўкі са спектакля "Дзеці. Вёрсты". Ён прысвечаны мацярынству і ўзаемаадносінам з дзецьмі.
Паводле слоў мастацкага кіраўніка Канстанціна Ганчарова, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа шануюць памяць народнага паэта Беларусі. "У нас традыцыйна ў рэпертуары стаяць экскурсіі, у час якіх мы расказваем, як праходзілі чыткі, як Якуб Колас прыязджаў да нас. Мы ганарымся тым, што наш тэатр носіць яго імя", - падкрэсліў ён.
На працягу ўсяго юбілейнага года ў тэатры праходзяць яркія прэм'еры, сустрэчы з рэжысёрамі. "Мы арганізуем таксама выставы, удзельнічаем у фестывалях. Па горадзе ездзіць трамвай, у якім можна ўбачыць старадаўнія рэквізіты. Да юбілею рыхтуем сюрпрыз для гледачоў. У нас пройдзе маштабная прэм'ера спектакля "Сіняя птушка", дзе будзе задзейнічаны ўвесь калектыў тэатра", - падзяліўся Канстанцін Ганчароў.-0-