Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 ліпеня 2022, 10:39

"Код da памяці" прапануюць прачытаць наведвальнікам выстаўкі ў Гомелі

6 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "Код da памяці" стартуе сёння, 6 ліпеня, у Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны - экспазіцыйным аб'екце Музея гісторыі горада Гомеля, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

"Ідэя праекта ў тым, каб вярнуць у маладзёжнае асяроддзе разуменне каштоўнасці традыцыйнага касцюма і яго элементаў. Традыцыйны касцюм выступае своеасаблівым кодам - кодам да вяртання памяці і фарміравання нашай нацыянальнай ідэнтычнасці", - расказалі арганізатары.

На прыкладзе мадэлей - дзяўчат з нефармальнымі вобразамі - аўтары праекта пастараліся данесці, што традыцыйнае - гэта сучасна, гэта той код, які робіць беларусаў беларусамі.

"Гераіні выстаўкі - маладыя беларускі, якія кожны дзень бягуць у школу, на вучобу і работу, але на фатаграфіях Ганны Малашанка і Алены Ганчаровай яны глядзяць на нас, адлюстроўваючы адвечную гордасць сваіх бабуль і прабабуль, свайго народа", - дадалі ініцыятары праекта.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць установа "Майстэрня інавацыйных тэхналогій" і Музей гісторыі горада Гомеля. Азнаёміцца з праектам можна да 6 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі