ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2021, 16:23

Кніжныя выстаўкі-кірмашы на базе ГЦ "Сталіца" будуць праводзіцца пастаянна

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА. Практыка правядзення кніжных выставак-кірмашоў на базе гандлёвага цэнтра "Сталіца" будзе прадоўжана. Аб гэтым журналістам паведаміў сёння старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў у дзяржавах СНД, генеральны дырэктар ВК ТАА "Макбел" Дзмітрй Макараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З 20 па 24 кастрычніка праходзіла выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы", дзе прадстаўлялася прадукцыя лідараў беларускага і расійскага кнігавыдання. Арганізатарамі выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінгарвыканкам, ВК ТАА "Макбел" і ГЦ "Сталіца".

"Вельмі плённай, разнастайнай і цікавай была работа Саюза пісьменнікаў Беларусі на кніжнай выстаўцы-кірмашы "Кніжная восень у сталіцы". Было праведзена вельмі шмат прэзентацый аўтараў і іх кніг, мерапрыемствы дабаўляліся ў час правядзення кірмашу, - сказаў Дзмітрый Макараў. - У працэсе правядзення "Кніжнай восені ў сталіцы" высветлілася, што вельмі шмат аўтараў хацелі б выдаваць свае кнігі, але гэта або дорага, або яны не ведаюць, як падысці да вырашэння такога пытання. Таму было вырашана сумесна СПБ, ВКТАА "Макбел" і друкарняй "Т8" (Масква) арганізаваць праект па выданні кніг".

Паводле яго слоў, новая пляцоўка для правядзення кніжнага кірмашу аказалася ўдачнай па лагістыцы як для наведвальнікаў, так і для экспанентаў. "У сувязі з гэтым у названага цэнтра ёсць вялікі патэнцыял у правядзенні такіх мерапрыемстваў, - адзначыў гендырэктар. - Пасля заканчэння "Кніжнай восені ў сталіцы" было прынята рашэнне аб правядзенні на гэтай пляцоўцы большай колькасці кніжных кірмашоў у год".

Так, 22-26 снежня адбудуцца "Кніжныя Каляды ў Сталіцы". У 2022 годзе 12-17 красавіка пройдзе "Кніжная вясна ў Сталіцы"; з 1 па 5 чэрвеня - "Планета дзяцінства ў Сталіцы"; "Кніжная восень у сталіцы" запланавана на 19-23 кастрычніка; "Кніжныя Каляды ў сталіцы" з 21 па 25 снежня.

Дзмітрый Макараў таксама дадаў, што Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш традыцыйна адбудзецца ў лютым 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі