Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 чэрвеня 2019, 20:03

Кнігу "Вядомыя імёны Беларусі" прэзентавалі ў беларускім пасольстве ў Кітаі

29 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзентацыя кнігі "Вядомыя імёны Беларусі" адбылася ў пасольстве Беларусі ў Кітаі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

Кніга з серыі "Біяграфіі вядомых асоб краін "Пояса і Шляху" прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Беларусі. Выданне прысвечана выдатным дзяржаўным дзеячам - Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, першаму сакратару Кампартыі БССР Пятру Машэраву, дзеячам культуры і мастацтва - першадрукару Францыску Скарыну, пісьменнікам і паэтам Максіму Багдановічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, Святлане Алексіевіч, мастакам Марку Шагалу і Міхаілу Савіцкаму, балетмайстру Валянціну Елізар'еву.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі былыя паслы Кітая ў Беларусі, аўтары выдання, прадстаўнікі міжнароднага аддзела ЦК КПК, Міністэрства культуры і турызму, экспертна-аналітычных структур, выдавецтваў Кітая, вядучых універсітэтаў, СМІ, кіраўнікі цэнтраў вывучэння Беларусі ў Кітаі. Таксама была арганізавана выстава мастака У Цзехаа, які напісаў партрэты герояў кнігі ў традыцыйным кітайскім стылі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды адзначыў значнасць выдання "Вядомыя імёны Беларусі" для павышэння пазнаваемасці краіны і выказаў надзею, што праект прадожыць знаёміць з выдатнымі беларусамі.-0-

Кірыл Руды'

Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі