Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 верасня 2019, 10:36

Кнігу пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігу "Зноў зацвіла вясна", прысвечаную народнаму мастаку БССР і РСФСР Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі прэзентавалі 11 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прэзентавалі ўнікальную кнігу. Тут паказаны не толькі творы мастака, але і напісана ўся яго гісторыя. Ён злучае Беларусь і Расію, як духоўную прастору. Мастак нарадзіўся ў Беларусі, а вучыўся, жыў, працаваў, ствараў творы ў Расіі", - расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Дарэчы, кніга выдадзена на сродкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

У выданні прадстаўлены зборы, якія знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея, яго філіялах у Магілёве і Бялынічах, а таксама ў музеі мастака ў Цвярской вобласці. На працягу года кніга будзе прэзентавана і ў гэтых музеях. А сёння гэта ўнікальнае выданне было прадстаўлена ў незвычайным фармаце. У прыватнасці, "ажыла" адна з вядомых карцін мастака - "Зімовы сон". "Мы хочам сучасныя тэхналогіі паставіць на службу музейным справам. Упэўнены, што такія ажыўшыя карціны зацікавяць у тым ліку моладзь і прыцягнуць яе ў наш музей", - адзначыў генеральны дырэктар.

Уладзімір Пракапцоў дадаў, што ў перспектыве плануецца стварыць пастаянную экспазіцыю, дзе будуць прадстаўлены ажыўшыя карціны і іншых вядомых мастакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі