Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кнігу пра Трасцянец прэзентуюць у Мінску 23 кастрычніка

Культура 19.10.2018 | 10:24
Фота выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі
Фота выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігу "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы" прэзентуюць у Мінску 23 кастрычніка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны рэдактар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Ларыса Языковіч.

Навукова-папулярнае выданне расказвае пра страшныя падзеі, якія адбываліся ў 1941-1944 гадах каля вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. "Тут існавала буйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Савецкага Саюза нацысцкая "фабрыка смерці". Яе ахвярамі сталі 206,5 тыс. ваеннапалонных і мірных жыхароў Беларусі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі і іншых краін. У зборніку можна ўбачыць шмат архіўных фатаграфій і рэдкіх дакументаў, знайсці інфармацыю аб даваенным жыцці і насельніцтве вёсак Малы і Вялікі Трасцянец", - сказала Ларыса Языковіч.

Кніга пра Трасцянец - адно з выданняў серыі аб мясцінах смутку і гістарычнай памяці краіны. "У пачатку года ўбачыла свет кніга "Хатынь". Выданне пра Трасцянец атрымалася яшчэ больш наглядным. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны мы плануем падрыхтаваць яшчэ некалькі кніг, напрыклад, пра Мінскае гета і іншыя лагеры смерці", - адзначыла галоўны рэдактар.

Прэзентацыя кнігі "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы" пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Удзел у ёй прымуць аўтар выдання Наталля Яцкевіч, палітыкі, навуковыя дзеячы, прадстаўнікі выдавецкага дома "Звязда", Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, гістарычных факультэтаў БДУ і БДПУ, Нацыянальнага архіва і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.