ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 мая 2017, 14:43

Кнігу "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы 3 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігу "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 3 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ Алесь Суша, які з'яўляецца таксама складальнікам кнігі.

Выданне "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" ўключае найбольш яркія і арыгінальныя нарысы, створаныя на працягу цэлага стагоддзя вывучэння лёсу і творчай спадчыны вялікага беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Упершыню будзе прадстаўлена і першая публікацыя пра Францыска Скарыну, напісаная па-беларуску.

Усе тэксты, што ўвайшлі ў склад выдання, створаны ў розныя храналагічныя перыяды і з'яўляюцца ўвасабленнем свайго часу, нясуць на сабе адбітак сваёй эпохі. Іх аўтарамі з'яўляюцца вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, пісьменнікі, вучоныя, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, журналісты. Але сабраныя разам яны ствараюць цэласны, багаты і шматгранны вобраз нацыянальнага героя, прадстаўляюць веліч і значнасць справы Францыска Скарыны.

Выданне складзена ў даступнай і пазнавальнай форме, адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі. Цудоўнае афармленне ў выкананні аднаго з лепшых сучасных мастакоў кнігі - Усевалада Свентахоўскага - дало магчымасць выданню стаць лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2017".

У час мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя анімацыйнага фільма, які пакажа, што на самай справе думаюць беларусы пра Францыска Скарыну сёння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі