ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 20 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 верасня 2017, 11:18

Кніга з'яўляецца рухаючай сілай у развіцці грамадства - Рыжанкоў

Выступае Максім Рыжанкоў
Выступае Максім Рыжанкоў

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга з'яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і рухаючай сілай у развіцці грамадства. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на ўрачыстым адкрыцці міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віншуючы ўдзельнікаў міжнароднага кангрэса і прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі з 95-годдзем, Максім Рыжанкоў адзначыў, што бягучы год аб'яўлены Годам навукі не выпадкова, паколькі кніга на працягу ўсяго свайго існавання з'яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і рухаючай сілай у развіцці грамадства.

Нацыянальная бібліятэка працуе, захоўваючы для будучых пакаленняў багатую і духоўна насычаную спадчыну ўсяго беларускага народа, падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Максім Рыжанкоў зачытаў віншаванне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Нацыянальная бібліятэка па праву з'яўляецца галоўным асветным цэнтрам дзяржавы. Яна захоўвае мудрасць нацыі, культурнае багацце і культурную спадчыну. У век імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій кніга не толькі не страціла сваёй каштоўнасці, яна па-ранейшаму з'яўляецца крыніцай ведаў, гаворыцца ў віншаванні.

Амаль 600 дэлегатаў з 24 краін прымаюць удзел у міжнародным кангрэсе "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" ў Мінску 14-15 верасня. Гэта вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты навуковых, навучальных і культурных устаноў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Чарнагорыі і іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі