ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 сакавіка 2020, 15:36

Кніга пра Герояў Савецкага Саюза выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя"

Скрыншот з буктрэйлера БелЭн
Скрыншот з буктрэйлера БелЭн

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла кніга "Сузор'е герояў зямлі беларускай", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выданне ўбачыла свет у серыі "Беларусь помніць. У імя жыцця і міру", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Галоўны рэдактар выдавецтва кандыдат гістарычных навук Ларыса Языковіч адзначыла, што новая кніга прынцыпова адрозніваецца ад папярэдніх даведачных выданняў пра Герояў Савецкага Саюза, выпушчаных у "Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі". "Героямі Савецкага Саюза былі самыя розныя людзі: лётчыкі і танкісты, маракі і сувязісты, пехацінцы і кавалерысты, медыкі і артылерысты, а таксама беларускія партызаны і падпольшчыкі - героі барацьбы ў тыле ворага. Кніга расказвае не толькі пра колькасць герояў, іх подзвігі, месцы пахавання, аб тым, як захоўваецца памяць пра іх у Беларусі і краінах СНД, але і ўпершыню ў беларускім кнігавыданні дае адказы, напрыклад, на такія пытанні: чым адрозніваюцца танкавыя войскі і калі яны з'явіліся, колькі танкістаў было ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза і колькі сярод іх беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Гэта ж можна сказаць пра пехацінцаў, маракоў, лётчыкаў", - адзначыла яна.

Для ілюстраванага даведачнага выдання, падрыхтаванага ў час Усебеларускай акцыі "Беларусь помніць!", спатрэбілася значная аўтарская работа, яно ўяўляе цікавасць для гісторыкаў, навуковых і музейных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, студэнтаў і школьнікаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай гістарычнай спадчынай. Аўтары выдання - прафесійныя гісторыкі - акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя і ваенны гісторык, кандыдат гістарычных навук Барыс Далгатовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі