Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 чэрвеня 2020, 16:07

Кніга "Осиповичи: трагические страницы" выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя"

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга "Осиповичи: трагические страницы" выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў выдавецтве.

"Осиповичи: трагические страницы" - гэта ўжо шостая кніга выдавецтва з серыі "Беларусь. Трагедыя і праўда памяці", пачатай у 2018 годзе кнігай "Хатынь. Трагедыя беларускага народа". У цэнтры ўвагі аўтара - краязнаўца з горада Асіповічы Магілёўскай вобласці Неанілы Цыганок - трагедыя татальнага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірнага яўрэйскага насельніцтва Асіповіцкага раёна.

Жывых сведак гэтага крывавага кашмару амаль не засталося. Большасць з тых, каму цудам удалося выслізнуць з лап нацысцкіх катаў, не пашкадаваў час. Літаральна па крупінках, апытваючы апошніх сведак, працуючы ў архівах і музеях, аўтару давялося збіраць матэрыял для гэтай кнігі, галоўная задача якой - увекавечыць памяць пра бязвінных людзей, па-зверску забітых і замучаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі. "Немагчыма без слёз і ўздрыгу чытаць аб шматмесячных пакутах і страшнай гібелі выхаванцаў Крынкаўскага дзіцячага дома, ператворанага нацыстамі і іх памагатымі ў сапраўдны дзіцячы канцлагер, аб тым, як пакутавалі ў гета горада Асіповічы і іншых населеных пунктаў раёна, а потым паміралі пад кулямі нацыстаў мірныя людзі, вінаватыя толькі ў тым, што яны нарадзіліся яўрэямі. Былі расстраляны і ўсе дзеці ад змешаных шлюбаў яўрэяў з людзьмі іншых нацыянальнасцей. Тэма генацыду ўжо асвятлялася ў такіх кнігах серыі "Беларусь. Трагедыя і праўда памяці", як "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы", "Боль і гнеў. Халакост і супраціўленне ў Наваградку", - расказалі ў выдавецтве.

Унікальнасць і своеасаблівасць выдання "Осиповичи: трагические страницы" ў тым, што аўтару ўдалося аднавіць і выратаваць ад забыцця многія дзясяткі імёнаў ахвяр генацыду. У кнізе зацікаўлены чытач знойдзе спіс са 176 прозвішчаў, які раней нідзе не публікаваўся. Многія старонкі кнігі прысвечаны гісторыі горада Асіповічы і былых мястэчак на тэрыторыі раёна, дзе традыцыйна жылі яўрэі, якія сталі ахвярамі генацыду.

Выданне праілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фатаграфіямі, фотакопіямі архіўных дакументаў. У кнізе 128 старонак. Яна выдадзена на рускай і англійскай мовах і прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі