ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 красавіка 2023, 15:32

Класіка для дзяцей і хіты савецкага кіно. Якая музыка загучыць гэтым летам у гістарычным цэнтры Мінска

Фота з архіва
Фота з архіва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта распрацавала праект правядзення летняга музычна-турыстычнага сезона. Сезон адкрыецца 13 мая выступленнем камернага аркестра "Minsk-Classic" і завершыцца 16 верасня выступленнем Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Аб тым, якая музыка загучыць гэтым летам у гістарычным цэнтры Мінска, журналістам расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Год міру і стварэння культурныя мерапрыемствы ў сталіцы пройдуць пад агульнай назвай "Мінск. Традыцыі. Гасціннасць. Яднанне". У праграму "Музычная спадчына сталіцы" надыходзячага летняга музычна-турыстычнага сезона ўвайшлі творчыя праекты, якія дадуць магчымасць раскрыцць багацце нацыянальнай культуры і спадчыны нашай краіны, азнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з лепшымі творчымі прафесійнымі і аматарскімі калектывамі Мінска. Як растлумачыў Віталь Брэль, галоўнай кропкай прыцягнення глядачоў стане пляцоўка каля канцэртнай залы "Верхні горад", якая будзе працаваць на працягу ўсяго сезона штотыднёва па суботах з 20.00 да 22.00.

Праграму падзялілі на пяць тэматычных блокаў. Першы блок пад назвай "Класіка для дзяцей" будзе прадстаўлены гледачам у перыяд з 20 мая па 3 чэрвеня. У канцэртах прымуць удзел выхаванцы дзіцячых музычных школ, лаўрэаты і дыпламанты рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Музыка другога тэматычнага блока "Канцэрты для фартэпіяна з аркестрам" прагучыць для слухачоў з 10 чэрвеня па 1 ліпеня. На сцэнічную пляцоўку выйдуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Хандогій, Аляксандр Данілаў, Цімур Сергееня.

Канцэртную праграму трэцяга блока "Музычная класіка савецкага кіно" пакажуць мінчанам і гасцям сталіцы з 8 па 22 ліпеня. На сцэнічнай пляцоўцы "Верхні горад" прагучаць любімыя многімі музычныя творы з савецкіх кінафільмаў.

На працягу трох субот, з 29 ліпеня па 12 жніўня, на галоўнай пляцоўцы прагучыць папулярная класіка. Жыхары сталіцы і госці горада пачуюць шэдэўры сусветнай класічнай музыкі ў выкананні канцэртнага аркестра "Няміга" і заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Завершыцца праграма "Музычная спадчына сталіцы" канцэртным блокам "Класіка савецкай эстрады". З 19 жніўня па 16 верасня прагучаць кампазіцыі Максіма Дунаеўскага, Мусліма Магамаева і мелодыі залатога фонду беларускай савецкай эстрады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі