ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 сакавіка 2021, 10:49

Класічныя музыканты правядуць флейтавы батл у Белдзяржфілармоніі

Фота з архіва
Фота з архіва

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт "Флейтавы батл" адбудзецца 19 сакавіка ў Малой зале Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Салістка Белдзяржфілармоніі Дар'я Елісеева і Аляксей Ладзік прадставяць новы праект “Флейтавы батл”. “Гэта ўнікальны для класічных музыкантаў фармат. Артысты падрыхтавалі цікавую праграму. У гледачоў будзе магчымасць параўнаць і ацаніць іх майстэрства. На сцэне флейтыстам будуць дапамагаць цудоўныя музыканты і майстры сваёй справы Юлія Ражкоўская (віяланчэль), а таксама Аліка Духноўская і Настасся Варановіч, якія ўвесь вечар будуць за раялем”, - расказалі арганізатары.

“Пагадзіцеся, не так часта класічныя музыканты, асабліва флейтысты, мераюцца на сцэне сіламі ў творчым спаборніцтве”, - адзначылі ў філармоніі.

Аляксей Ладзік сваю музычную адукацыю пачаў з сярэдняй школы з музычным ухілам, затым паступіў у Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі, а пасля і ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Пасля заканчэння Акадэміі музыкі з прысуджэннем кваліфікацыі “канцэртны выканаўца” Аляксей Ладзік прадаўжае развівацца і наведвае майстар-класы ў Германіі. Ён удзельнічае ў вялікай колькасці музычных праектаў, з'яўляецца артыстам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, а таксама вядзе педагагічную дзейнасць.

Дар'я Елісеева з'яўляецца салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі, майстрам сцэны, лаўрэатам міжнародных конкурсаў. Сваю музычную адукацыю пачала ў Гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка ў Мінску. Прайшла навучанне ў Рэгіянальнай кансерваторыі Парыжа ў Францыі. З адзнакай скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, мае магістарскую ступень па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва”. Прадаўжае развіваць сваё майстэрства ў вядучых флейтыстаў свету, актыўна ўдзельнічае ў розных музычных праектах і таксама вядзе педагагічную дзейнасць.

У праграме прагучаць творы кампазітараў Карла Вебера, Каміля Сен-Санса, Жоржа Барэра, Філіпа Габера, Жака Ібера, Эжэна База, Андрэ Жаліве, Паўла Карманава, Яна Кларка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі