ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 мая 2022, 15:29

Кітайска-беларуская выстава знаёміць з традыцыямі саломапляцення ў анлайн-фармаце

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларуская выстава, якая праходзіць па 25 мая ў рэжыме анлайн, знаёміць з традыцыямі саломапляцення. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Экспазіцыя арганізавана па ініцыятыве Цэнтра вывучэння Беларусі пры Сіаньскім універсітэце замежных моў пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Музея культуры Фэнсян горада Баацзі правінцыі Шэньсі і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

Мэта мерапрыемства - развіццё беларуска-кітайскіх культурных сувязей, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай культуры Беларусі і Кітая, прыцягненне да традыцыйнага народнага рамяства саломапляцення шырокіх колаў насельніцтва, у першую чаргу моладзі, адраджэнне ўнікальных традыцыйных тэхналогій.

У час мерапрыемства з прывітальным словам выступілі трэці сакратар пасольства Настасся Сямашка, дэкан факультэта рускай мовы Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў Хуан Даюань і дырэктар Цэнтра аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны раёна Фэнсян горада Баацзі Лу Чжунцян. Выкладчык Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Таццяна Сцяпурка, а таксама кітайскія народныя майстры Ян Цюаньшэн і Чэнь Хаін расказалі аб нацыянальных асаблівасцях работы з саломай у Беларусі і Кітаі і правялі для ўсіх удзельнікаў анлайн-майстар-класы па саломапляценні. Наведаць кітайска-беларускую анлайн-выставу саломапляцення можна на адкрытых кітайскіх інтэрнэт-платформах.

Цэнтр вывучэння Беларусі пры Сіаньскім універсітэце замежных моў (г. Сіань, правінцыя Шэньсі) адкрыты ў снежні 2018 года. Асноўны напрамак работы - прафесійнае выкладанне беларускай мовы. Цяпер на спецыяльнасці вучыцца 39 студэнтаў, 19 з якіх выпускаюцца летам 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі