
Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінатэатры Мінска ў мінулым годзе наведалі больш за 1,3 млн чалавек, гэта амаль на 315 тыс. больш, чым у 2020 годзе. Такая інфармацыя прагучала сёння на калегіі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На калегіі абмяркоўваліся перспектывы развіцця і задачы сферы культуры на гэты год. Найважнейшыя з іх - забеспячэнне і выкананне галоўных эканамічных паказчыкаў, павелічэнне аб'ёму і паляпшэнне якасці паслуг, а таксама ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый.
Перад сферай культуры Мінска ў 2022 годзе пастаўлена задача распрацаваць рэкламную стратэгію па прыцягненні гледачоў у тэатры і кінатэатры.-0-