Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 чэрвеня 2025, 16:26

Кінарэжысёр: у Беларусі ёсць маладыя спецыялісты, прагныя да работы ў кінематографе, трэба даць ім праявіць сябе

Кірыл Халецкі
Кірыл Халецкі
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць маладыя спецыялісты, прагныя да работы ў кінематографе, трэба даць ім праявіць сябе. Такое меркаванне выказаў журналістам малады кінарэжысёр-пастаноўшчык Кірыл Халецкі, які прымаў удзел у нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця нацыянальнага кінематографа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве ён дакладваў аб станаўленні маладых рэжысёраў ва ўмовах нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". "Праблема ў тым, што маладыя кадры, прыходзячы на кінастудыю, аказваюцца ў сітуацыі, калі ім не даюць здымаць кіно, гэта пытанне вельмі набалелае", - абазначыў існуючыя складанасці рэжысёр.

Кірыл Халецкі, які сам нядаўна быў выпускніком Акадэміі мастацтваў, добра ведае як пра недахопы пры навучанні, падрыхтоўку маладых кадраў у гэтай ВНУ, так і пра складанасці, з якімі сутыкаюцца потым выпускнікі на рабочых месцах. У першую чаргу ён адзначыў недастатковую колькасць практыкі ў час навучання. "Лагічным працягам іх (выпускнікоў. - Заўвага БЕЛТА) дзейнасці бачыцца знаходжанне на кінастудыі ў якасці творчай адзінкі, якая стварае кіно. Але, на жаль, на гэты момант вельмі няшмат праектаў, дзе яны могуць сябе праявіць. Праз два гады адпрацоўкі (пасля заканчэння ВНУ. - Заўвага БЕЛТА) малады спецыяліст сябе так і не праяўляе", - расказаў рэжысёр. Ён падкрэсліў, што гэта пытанне - як пабудаваць трывалы мосцік паміж навучаннем у Акадэміі мастацтваў і далейшай прафесійнай дзейнасцю на "Беларусьфільме" - абмяркоўвалася на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы і ёсць надзея, што яно вырашыцца ў бліжэйшы час.

"Магу сказаць, што маладыя спецыялісты ёсць. Яны вельмі хочуць здымаць кіно. Яны вельмі творчыя і прагныя да работы", - запэўніў Кірыл Халецкі і праілюстраваў свае словы асабістым прыкладам. Ён скончыў Акадэмію мастацтваў у 2022 годзе і ў гэтым годзе выпусціць ужо свой другі поўнаметражны фільм - "Класная". Кінастужка цяпер у рабоце, яна расказвае гісторыю маладой настаўніцы, якая прыязджае працаваць па размеркаванні ў адзін з беларускіх рэгіёнаў. "Наша кіно - яно вельмі маладое, жыццярадаснае, шчырае, сумленнае, добрае. Над ім працуе маладая каманда. Мы натхняемся сусветнымі стандартамі, мы не адстаём ад сучаснага кіно, мы расцём, гэта літаральна новае дыханне беларускага кіно", - сказаў Кірыл Халецкі.

Рэжысёр падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча з кіраўніком дзяржавы для яго лёсавызначальная, таму што ўплыў і падтрымка з боку Прэзідэнта мае вельмі вялікае значэнне. Паводле яго слоў, на фільмы, якія здымаюцца на базе "Беларусьфільма", выдзяляецца дастатковае фінансаванне. "Тут толькі пытанне сцэнарнага партфеля. Таму што цяпер вельмі няшмат добрых сцэнарыяў. Таму ёсць прапанова стварыць партфель сцэнарыяў, якія будуць разглядацца і планавацца па выхадах фільмаў на некалькі гадоў наперад", - расказаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі