Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лістапада 2020, 12:28

Кінапраект "Купала" адзначаны прызам на міжнародным фестывалі ў Маскве

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны кінапраект "Купала" рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага атрымаў прыз "Падзея кінематаграфічнага года" на другім міжнародным фестывалі кіно краін Садружнасці "Маскоўская прэм'ера". Паказ фільма прайшоў 14 лістапада ў маскоўскім Доме кіно, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Гістарычная драма "Янка Купала" расказвае пра лёс народнага паэта Беларусі. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя. Трэйлер фільма ёсць на англійскай, рускай, беларускай і кітайскай мовах. Аўтары сцэнарыя - Алена Калюнова, Аляксандра Барысава і Уладзімір Янкоўскі.

Працягласць карціны 155 хвілін. Здымачны працэс заняў больш за адзін год. Прэм'ера адбылася на мове арыгінала. Спецыяльна для расійскага фестывалю наклалі субтытры.

"Маскоўская прэм'ера" - штогадовы фестываль, які праводзіцца для падтрымання адзінай прасторы кіно. Ён аб'ядноўвае кінематаграфістаў і гледачоў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і Эстоніі. Фестываль арганізаваны пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі