30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кінатэатры "Піянер" адбылося ўрачыстае адкрыццё кінаклуба "Залаты Віцязь", якое прайшло ў рамках мерапрыемстваў, што папярэднічаюць XXXII Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як расказаў народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, кінаклуб пачне сваю работу ў Мінску з гадавой праграмы. Паказы плануюць праводзіць двойчы ў месяц, працягласць кожнага сеанса складзе каля дзвюх гадзін. Цяпер ідзе падбор фільмаў.
Пры гэтым усе фільмы будуць прызначаны для сямейнага прагляду. "Гэта наш прынцып. Я як рэжысёр і пісьменнік лічу, што ствараць свае работы трэба для ўсіх, без узроставых абмежаванняў. Упэўнены, фільмы кінаклуба будуць карысны і дзецям, і бацькам. Яны таксама будуць адпавядаць традыцыйным духоўна-маральным каштоўнасцям", - адзначыў Мікалай Бурляеў.
Першым гледачам прадставілі расійскую меладраму "Двое ў адным жыцці, не лічачы сабакі".
Арганізатары будуць сачыць за тым, як развіваецца кінаклуб у Мінску, дадаў народны артыст Расіі. Калі праект будзе запатрабаваным, у будучым да паказаў могуць далучыцца стваральнікі фільмаў, акцёры і кіназнаўцы, якія дапамогуць гледачам глыбей зразумець карціны.
Як расказаў народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, кінаклуб пачне сваю работу ў Мінску з гадавой праграмы. Паказы плануюць праводзіць двойчы ў месяц, працягласць кожнага сеанса складзе каля дзвюх гадзін. Цяпер ідзе падбор фільмаў.
Пры гэтым усе фільмы будуць прызначаны для сямейнага прагляду. "Гэта наш прынцып. Я як рэжысёр і пісьменнік лічу, што ствараць свае работы трэба для ўсіх, без узроставых абмежаванняў. Упэўнены, фільмы кінаклуба будуць карысны і дзецям, і бацькам. Яны таксама будуць адпавядаць традыцыйным духоўна-маральным каштоўнасцям", - адзначыў Мікалай Бурляеў.
Арганізатары будуць сачыць за тым, як развіваецца кінаклуб у Мінску, дадаў народны артыст Расіі. Калі праект будзе запатрабаваным, у будучым да паказаў могуць далучыцца стваральнікі фільмаў, акцёры і кіназнаўцы, якія дапамогуць гледачам глыбей зразумець карціны.
Кінаклубы "Залаты Віцязь" адкрываюцца па ўсёй Расіі, сёння іх колькасць складае каля 500. "Я займаюся гэтым ужо 35 гадоў. Кожнаму клубу дару па 100-200 фільмаў. А ў архіве міжнароднага форуму "Залаты Віцязь" адабрана больш за 9 тыс. карцін - гэта сапраўднае багацце", - адзначыў Мікалай Бурляеў.
XXXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Беларусі з 30 кастрычніка па 6 лістапада пад лозунгам "Глядзі. Жыві. Цані". Для ўдзелу ў фестывалі было пададзена больш за 3,3 тыс. заявак са 108 краін, адабрана 130 фільмаў з 55 краін. На "Лістападзе" традыцыйна прадстаўлены работы ўдзельнікаў з Расіі, Кітая, Індыі, Ірана і Пакістана, В'етнама. Таксама будуць работы з Камбоджы, Марока, Танзаніі, Калумбіі, ЗША і іншых краін.-0-
Фота Мікалая Сіняўскага
