Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 ліпеня 2021, 12:10

Кінафестываль "Паўночнае ззянне" пройдзе ў анлайн-фармаце з 20 па 30 верасня

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VII Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" пройдзе ў анлайн-фармаце з 20 па 30 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Мы праводзім "Паўночнае ззянне" ў анлайн-фармаце ўжо другі раз, і калі ў мінулым годзе для нас гэта быў выклік, то ў гэтым - шлях да дасканаласці і працэс загартоўвання рабочага, творчага і чалавечага духу. Над стварэннем фестывалю працавалі вядомыя таленавітыя і творчыя асобы з Беларусі і Фінляндыі. Калабарацыя атрымалася цікавая, новы сезон абяцае быць унікальным. Яго слоган - "Кіно ідзе", - расказалі арганізатары.

Праграма фестывалю традыцыйна ўключае індустрыяльную платформу з майстар-класамі і лекцыямі, а таксама блокі дакументальных, ігравых і беларускіх фільмаў. Усе стужкі дэманструюцца на мове арыгінала з беларускімі (радзей рускімі) субтытрамі. У гэтым годзе будуць паказаны 25 фільмаў з краін Скандынавіі, Балтыі і Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі