ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лістапада 2023, 11:38

Кінафестываль "Лістапад". Што паглядзець 20 лістапада

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прадаўжаецца Міжнародны кінафестываль (ММКФ) "Лістапад", паведаміла БЕЛТА прэс-служба фестывалю.

У кінатэатры "Піянер" у 14.00 пройдзе конкурсны паказ фільма "Уцекачы", у 16.00 - армянскага фільма "Горад сонца". У 17.00 у малой зале адбудзецца паказ фільма "Фаза месяца", а ў вялікай у 17.30 пачнецца ўрачыстае закрыццё конкурсу для дзяцей і моладзі "Лістападзік" і паказ фільма-пераможцы.

У кінатэатры "Беларусь" пройдзе конкурсны паказ кітайскага фільма "Цёмны лес". Акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар Лэй Хань расказаў журналістам, што фільм нясе моцны пасыл і выступае супраць выкарыстання наркотыкаў.

У кінатэатры "Цэнтральны пройдзе Дзень узбекскага кіно і паказ фільма "Эвалюцыя". У "Доме кіно" ў 18.00 - пазаконкурсны паказ кіно з залатой калекцыі Масфільма "Кін-дза-дза", а ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў 17.00 адбудзецца майстар-клас расійскага рэжысёра Андрэя Рубяцкога "Тайны космасу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі