
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан плануе зняць з Беларуссю сумеснае кіно да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Аб гэтым журналістам заявіў казахскі прадзюсар Тасбалат Мерэкенаў у час прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы будзем весці размову аб плануемым будучым фільме. Ваенная тэматыка як ніколі актуальна, бо хутка настане 80 гадоў Вялікай Перамогі. Мы ведаем, што ў Беларусі загінула вельмі шмат людзей, але і для нас гэта трагедыя, таму што недзе 1200 тыс. казахаў пайшли на фронт, а вярнулася з іх толькі палавіна. Мой бацька таксама ваяваў на фронце і мае мноства ўзнагарод. Адзначаць такую дату і захоўваць памяць нашых продкаў - гэта святая справа", - сказаў Тасбалат Мерэкенаў.
"Цяпер сцэнарый называецца "Радавы Ісатай" і расказвае аб казахскім танкавым дэсантніку, які абараняў Сталінград у час Вялікай Айчыннай вайны і ў адным баі за 16 гадзін забіў 282 фашыстаў. Гэта адзінкавы, незвычайны выпадак, таму мы хочам расказаць гісторыю нашага героя. Камандзірам танка ў гэтай кінастужцы будзе беларус", - дадаў Тасбалат Мерэкенаў.
"На "Лістапад" мы прывезлі фільм "Кара Кыз", што перакладаецца як "смуглянка". Гэта гісторыя пра вайну, перадваеннае сяло і каханне двух маладых людзей", - адзначыў казахскі прадзюсар. Паводле яго слоў, Казахстан і Беларусь заўсёды будуць падтрымліваць дружалюбныя адносіны, бо нас аб'ядноўвае агульная гісторыя.-0-