ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 верасня 2021, 09:57

Кастрычнік стане месяцам арганнай музыкі ў Брэсцкай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

30 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Адразу дзве яркія культурныя падзеі, звязаныя з арганнай музыкай, пройдуць у кастрычніку ў Брэсцкай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Ляхавіцкім раёне з 3 па 24 кастрычніка ўпершыню адбудзецца арганны фестываль Gloria Dei. Ён пройдзе ў Петрапаўлаўскім касцёле ў вёсцы Мядзведзічы, дзе ўстаноўлены адзін з буйнейшых і старэйшых арганаў Беларусі. Пабудаваны да Першай сусветнай вайны віленскім майстром Пятром Вайцаховічам, арган у наступным годзе адзначыць 110 гадоў. У мінулым годзе завяршылася рэстаўрацыя рамантычнага інструмента, ён набыў новае гучанне і актыўна прадаўжае канцэртны шлях.

Фестываль Gloria Dei арганізаваны пры падтрымцы Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы Беларусі і Ляхавіцкага райвыканкама. На працягу трох тыдняў па выхадных аматары арганнай музыкі змогуць атрымаць асалоду ад ігры музыкантаў з Мінска, Віцебска і Масквы. Уваход на ўсе канцэрты свабодны.

Гэтымі ж днямі, з 10 па 17 кастрычніка, Пінск будзе прымаць арганны сімпозіум. У праграме заяўлена сем бясплатных канцэртаў, лекцыі і майстар-класы. Мерапрыемствы пройдуць у кафедральным касцёле Ушэсця Дзевы Марыі, а таксама ў Пінскай дзіцячай школе мастацтваў і каледжы мастацтваў. Сярод удзельнікаў - дацэнт Кракаўскай акадэміі музыкі Даніэль Прайзнер, загадчык аддзела "Арган" Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Гнесіных Марыя Чарапанава, выкладчык Першай маскоўскай школы мастацтваў імя Л.М. Аборына і Дзіцячай музычнай школы імя А.Ц. Грачанінава Кацярына Булахціна.

Арганны сімпозіум пройдзе пры падтрымцы Пінскага гарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі