Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лютага 2019, 12:32

Карціны беларускіх мастакоў прадстаўлены на выстаўцы ў Парыжы

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творы беларускіх мастакоў прадстаўлены на выстаўцы "Арт Капітал" у Вялікім палацы ў Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Работы беларускіх мастакоў Валерыя Шкарубы, Віктара Альшэўскага, Уладзіміра Тоўсціка, Віктара Навіцкага, Алены Шлегель, Уладзіміра Ганчарука, Вадзіма Богдана, а таксама прадстаўнікоў мастакоў беларускай дыяспары ў Францыі Ларысы Нуры, Рамана Заслонава можна ўбачыць да 17 лютага ў двух салонах: "Жывапіс на вадзе" (у ім прадстаўлены малюнкі і акварэлі) і "Салоне параўнанняў".

Выстаўка штогод праходзіць у Вялікім палацы (Гран Пале) пры падтрымцы Прэзідэнта Францыі і міністэрства культуры. Упершыню выстава "Арт Капітал" адбылася ў 2006 годзе, калі былі аб'яднаны чатыры салоны: "Жывапіс на вадзе", "Салон французскіх мастакоў", "Салон параўнанняў" і "Салон незалежных мастакоў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі