ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 27 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лістапада 2019, 18:58

Карціны беларускага жывапісца Фердынанда Рушчыца перададзены ў НММ

Фота з Facebook-акаўнту пасольства Беларусі ў Швейцарыі
Фота з Facebook-акаўнту пасольства Беларусі ў Швейцарыі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры жывапісныя работы ўраджэнца Беларусі Фердынанда Рушчыца перададзены ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі напярэдадні 150-годдзя з дня нараджэння майстра. Аб гэтым гаворыцца на старонцы пасольства Беларусі ў Швейцарыі ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

Карціны былі выкуплены ва ўнука мастака, мастацтвазнаўца, экс-дырэктара Нацыянальнага музея Польшчы Фердынанда Рушчыца пры фінансавай падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна.

У Міністэрстве замежных спраў дадалі, што пасольства Беларусі ў Швейцарыі сумесна з ганаровымі консуламі ў Лазане і Цюрыху вядзе актыўную работу па вяртанні беларускіх культурных каштоўнасцей на радзіму. Толькі за апошнія два гады вернуты больш за 10 работ знакамітых мастакоў - ураджэнцаў Беларусі, сярод якіх Пінхус Крэмень, Надзея Хадасевіч-Лежэ, Восіп Любіч, Мішэль Кікоін, Рыгор Глюкман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі