ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 красавіка 2021, 15:47

Карлюкевіч: супрацоўніцтва з Пастаянным камітэтам СД дае магчымасць рэалізаваць цікавыя выдавецкія праекты

Аляксандр Карлюкевіч. Фота з архіва
Аляксандр Карлюкевіч. Фота з архіва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя "Саюзныя выдавецкія праекты. Рэаліі і перспектывы", прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы адкрыў у нас таленавітых выдаўцоў. Кнігі, якія выпускаюцца пры яго ўдзеле, - даволі складаная і шматгранная бібліятэка, што выбудавалася за апошнія гады. Яна звязана і з агульнымі пытаннямі гістарычнага развіцця Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржавы, пытаннямі грамадска-палітычнай праблематыкі, з літаратурай па розных напрамках нацыянальных культур", - сказаў дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч.

Паводле яго слоў, пры падтрымцы Пастаяннага камітэта на многія гады творчай асаблівасцю выдавецкага дома "Звязда" стаў выпуск літаратурнага альманаха па выніках конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Масты дружбы". Ён арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку таленавітых аўтараў, прыцягненне іх увагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый дзвюх краін. "У альманаху творы аўтараў Беларусі і Расіі можна прачытаць на дзвюх мовах. Работа хоць і творчая, але патрабуе ўдзелу многіх людзей. За гэты час у нас сфарміраваўся пул пісьменнікаў, якія прайшлі праз конкурс і ў далейшым сталі аўтарамі самых розных літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў. Многіх заўважаюць пасля публікацыі менавіта ў гэтым альманаху", - звярнуў увагу галоўны рэдактар ВД "Звязда".

Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы актыўна ўдзельнічаў пры падрыхтоўцы кнігі "Родники памяти", прысвечанай лёсам савецкіх пісьменнікаў. "Яна расказвае аб тым, як яны сябе праявілі, як склаліся месяцы, гады іх жыцця ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі. Тут ёсць расказ пра партызанскага паэта Усевалада Сабліна, які ў 1944 годзе ў час нямецка-фашысцкай акупацыі выдаў у падпольнай друкарні зборнік вершаў "Мстители". Акрамя таго, часткова адлюстраваны беларускі франтавы лёс Аляксандра Твардоўскага, які друкаваў раздзелы з паэмы "Васіль Цёркін" у газеце 3-га Беларускага фронту "Красноармейская правда", - расказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" пры падтрымцы Пастаяннага камітэта СД выпусціла ў свет кнігу Мустая Карыма "Долгое-долгое детство". "Кніга падрыхтавана да юбілею вялікага башкірскага паэта, лаўрэата многіх літаратурных прэмій, народнага паэта Башкартастана, вядомага сябра такіх беларускіх пісьменнікаў, як Аркадзь Куляшоў і Пімен Панчанка. У гэтай кнізе, акрамя твора самога Мустая, ёсць успаміны і інтэрв'ю пісьменнікаў, якія яго ведалі, дзе раскрываецца лёс гэтага выдатнага чалавека", - дадаў Аляксандр Карлюкевіч.

"Пры рабоце над праектамі, звязанымі з праграмай выдавецкай дзейнасці Пастаяннага камітэта, мы актыўна прадстаўляем літаратуру народаў Расіі. Сярод іх некалькі выпускаў альманаха "Созвучие", дзе прадстаўлены сучасныя паэты і празаікі. Акрамя таго, выйшла серыя кніг "Сябрына: поэзия народов России", - сказаў галоўны рэдактар ВД "Звязда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі